23 лiстапада 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты больш не ўтрымаць

34
Кошты больш не ўтрымаць

З 1 сакавіка кошты на большасць тавараў у Беларусі сталі свабоднымі.

Уступіў у сілу ўказ Лукашэнкі № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання коштаў (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь» ад 25 лютага.

Дзяржава з гэтага часу будзе рэгуляваць толькі кошты і тарыфы на тавары (паслугі), якія маюць «найбольш важнае значэнне для забеспячэння эканамічнай бяспекі краіны, а таксама на прадукцыю арганізацый-манапалістаў і сацыяльна значныя тавары (паслугі)», адзначаецца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

У іх ліку - малако, хлеб, мяса, нафтапрадукты, камунальныя, рыэлтарскія, натарыяльныя, адукацыйныя і некаторыя медыцынскія паслугі, шэраг іншых тавараў і паслуг.

Кошты на тавары (работы, паслугі), якія якія ўвайшлі ў пералік рэгуляваных, суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці могуць фарміраваць самастойна з улікам кан'юнктуры рынка.

23 лютага прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч паабяцаў: «Нейкага абвальнага росту коштаў у Беларусі не плануецца і не будзе». «Нічога дрэннага не будзе, няма цалкам ніякіх перадумоваў, каб нешта абвалілася, здарылася або ўзляцела куды-небудзь. У нас дастаткова стабільная эканоміка, эканоміка на ўздыме», - заявіў ён.

На думку Мясніковіча, сёння ў грамадстве занадта шмат увагі надаецца пытанню павышэння коштаў. «Вядома, гэта закранае ўсіх і кожнага, але гэта не нейкая мэта ўрада накручваць кошты - гэта жывая эканоміка», - растлумачыў ён.

Незалежныя эксперты разглядаюць ўказ як прагрэсіўны крок на шляху лібералізацыі эканомікі, але пры гэтым адзначаюць, што ён спазніўся гадоў на 15.

«Указ будзе эфектыўна працаваць толькі ў тым выпадку, калі дзяржава зможа стварыць умовы для рэальнай канкурэнцыі», - перакананы кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.

«І гаворка не толькі аб абмежаваннях у адносінах манапалістаў. Вялікай праблемай з'яўляецца ўскладнены ўваход на рынак для невялікіх прадпрыемстваў. Ён спараджаецца існуючымі ў краіне бюракратычнымі складанасцямі і асабліва нефармальнымі абмежаваннямі і забаронамі. Таму калі дзяржава сапраўды імкнецца стварыць эфектыўную рынкавую эканоміку, а не дзяржаўны капіталізм у самых горшых яго формах, то яна павінная абмежаваць магчымасці чыноўнікаў ўмешвацца ў справы суб'ектаў гаспадарання», - заявіў БелаПАН эксперт.

Эксперты, якія заклікалі ўлады да такога кроку на працягу многіх гадоў, сёння са шкадаваннем канстатуюць, што цяперашнія дзеянні ўрада выкліканыя ўжо не столькі жаданнем палепшыць інвестыцыйны клімат, колькі адсутнасцю эканамічных магчымасцяў для ўтрымання коштаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках