27 снежня 2024, Пятніца, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі адмянілі канцэрт «Ляпісаў»

31
У Гомелі адмянілі канцэрт «Ляпісаў»

Запланаваны на 13 сакавіка ў Гомелі канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкой» не адбудзецца.

Прэс-аташэ творчага аб'яднання «Дзеці Сонца» Зміцер Безкаравайны паведаміў БелаПАН, што адміністрацыя лёгкаатлетычнага комплексу «Дынама» заявіла аб немагчымасці правядзення канцэрту ў сувязі з тым, што ў комплексе не паспяваюць ліквідаваць недахопы, выяўленыя падчас нядаўняй праверкі МНС.

«Перанесці канцэрт у іншую залу няма магчымасці, паколькі прададзена больш за 1.300 білетаў і ў Гомелі няма пляцоўкі, якая можа прыняць такую колькасць людзей. Мы прыносім свае выбачэнні ўсім, хто купіў білеты на гэты канцэрт. Ён адбудзецца, як толькі гэта будзе магчыма», - дадаў Безкаравайны.

У Гомель гурт «Ляпіс Трубяцкой» планавала прыехаць у межах гастрольнага тура ў падтрымку новага альбома «Вясёлыя карцінкі».

Нядаўна ў Інтэрнэце з'явілася копія спісу «непажаданых» дзеячаў мастацтва і творчых калектываў, які нібыта быў разасланы ў СМІ. «Ляпіс Трубяцкой» фігуруе ў гэтым спісе.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках