24 снежня 2024, aўторак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура папярэдзіла Анджэя Пачобута

7
Пракуратура папярэдзіла Анджэя Пачобута

Гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута пракуратура папярэдзіла за працу на польскую «Gazetu Wyborczu» без акрэдытацыі.

Журналіст атрымаў папярэджанне 10 сакавіка. У папярэджанні канстатуецца, што тэрмін акрэдытацыі Анджэя Пачобута пры МЗС Беларусі скончыўся яшчэ 24 лютага 2009 года і не быў працягнуты, а на сайце выдання дагэтуль пад ягоным прозвішчам публікуюцца матэрыялы, якія асвятляюць падзеі ў Беларусі.

Пракурор Віктар Марозаў нагадвае Анджэю Пачобуту, што ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ без акрэдытацыі забараняецца.

Анджэй Пачобут, аднак, заявіў «Радыё Свабода», што і пракуратура, і МЗС Беларусі парушаюць ягонае канстытуцыйнае права на збор і распаўсюд інфармацыі, а таму ён не збіраецца спыняць журналісцкую дзейнасць.

Журналіст «Gazety Wyborczej», жыхар Гродна Анджэй Пачобут, быў пад арыштам за знаходжанне на плошчы ў Менску 19 снежня. Суд пакараў яго зняволеньнем на 15 сутак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках