25 снежня 2024, Серада, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтартавала акцыя «Стоп-бензін-2»

30
Cтартавала акцыя «Стоп-бензін-2»

Аргкамітэт руху «За Аўто» 11 сакавіка даў старт чарговай акцыі супраць павышэння коштаў на паліва - «Стоп-бензін 2».

Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання «За Аўто» Арцём Шаркоў.

«Акцыя носіць бестэрміновы характар, пакуль ніякіх часавых абмежаванняў мы не ставім», - сказаў ён.

Ініцыятары акцыі «Стоп-бензін 2» у першы дзень сабралі 30 подпісаў пад зваротам, які сёння будзе накіраваны ў шэраг дзяржаўных структур.

«Людзі выказалі незадаволенасць у сувязі з павышэннем адпускных коштаў на паліва, - паведаміў старшыня аргкамітэта, - таму мы вырашылі пачаць другую акцыю «Стоп-бензін». Сёння мы падрыхтавалі зварот у «Белнафтахім», адміністрацыю Лукашэнкі і Савет міністраў, у якім абгрунтоўваем немэтазгоднасць гэтага павышэння і патрабуем зніжэння кошту коштаў на паліва, прад'яўлення нам калькуляцыі фарміравання кошту і патрабуем пазбавіць «Белнафтахім» манапольнага права на рэгуляванне коштаў».

Лідэр «За Аўто» выказаў надзею, што зварот прыцягне ўвагу дзяржаўных органаў і «Белнафтахіма» і падштурхне іх да дыялогу. У адваротным выпадку, сказаў ён, акцыя «Стоп-бензін 2» будзе праводзіцца «больш актыўна і ярка, набудзе новы фармат».

Шаркоў адзначыў, што «патрабаванні носяць, магчыма, завышаны характар», аднак «калі не прасіць па максімуму, то не атрымаем нічога». Па ягоных словах, «пэўную эфектыўнасць» першай акцыі «Стоп-бензін», якая адбылася ў пачатку чэрвеня 2010 года, даказвае той факт, што дзевяць месяцаў не павышаўся кошт паліва.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках