23 снежня 2024, панядзелак, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Андрэя Саннікава - новы адвакат

16
У Андрэя Саннікава - новы адвакат

А маці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі даслаў ліст салідарнасці прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі.

Як паведаміла сайту charter97.org Ала Уладзіміраўна Саннікава, нарэшце, атрымалася знайсці адваката, які пагадзіўся абараняць кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Нагадаем, што ранейшага адваката Андрэя Саннікава Паўла Сапелку пазбавілі ліцэнзіі Мінюста. Цяпер палітвязня будзе абараняць адвакатка Марына Кавалеўская з юрыдычнай кансультацыі Фрунзенскага раёна Мінска.

Ала Саннікава таксама атрымала на днях ліст салідарнасьці ад Вільфрэда Мартэнса (Wilfried Martens), прэзідэнта Еўрапейскай народнай партыі і былога прэм'ер-міністра Бельгіі.

«Прэзідэнт ЕНП выказвае сваю салідарнасьць у такі цяжкі для нас час і ў сувязі з арыштам майго сына. Ён піша, што 19 снежня Лукашэнка прадэманстраваў, што з'яўляецца апошнім дыктатарам Еўропы. Менавіта таму Андрэй - аўтарытэтны чалавек у Беларусі, які адважыўся пайсці ў прэзідэнты, - знаходзіцца цяпер у турме. Вільфрэд Мартэнс піша, што ў гэты цяжкі час Еўрапейская народная партыя з намі, гатовая заўсёды нам дапамагаць і будзе ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі. Яны вераць, што прыйдзе час, калі народ Беларусі, які змагаецца за свабоду і свае правы, пераможа», - распавяла Ала Саннікава.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках