27 снежня 2024, Пятніца, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародную федэрацыю хакея просяць адмяніць чэмпіянат у Беларусі

40
Міжнародную федэрацыю хакея просяць адмяніць чэмпіянат у Беларусі

У Беларусі свядома і паслядоўна парушаюцца правы чалавека, адбываюцца арышты, ператрусы, пераслед іншадумцаў.

«Кіруючыся мэтай вызвалення палітычных зняволеных, мы павінныя выкарыстоўваць любыя магчымыя метады. Нават калі мы ідзем на вельмі непапулярны крок, таму што ў вялікай часткі насельніцтва гэта можа выклікаць абурэнне, - цытуе БелаПАН ініцыятара звароту, лідэра абласной арганізацыі руху «За Свабоду» Пятра Кузняцова. - Але калі ў XXI стагоддзі ў краіне ў цэнтры Еўропы ёсць некалькі дзясяткаў палітвязняў, то ў гэтай краіне павінна абвяшчацца жалоба, а не ладзіцца спартыўныя святы».

У звароце гаворыцца, што ў Беларусі свядома і паслядоўна парушаюцца правы чалавека, адбываюцца арышты, ператрусы, пераслед іншадумцаў, няма свабоды слова і мірных сходаў. Дэмакратычныя арганізацыі вобласці звяртаюць увагу Федэрацыі на тое, што ў Беларусі ёсць палітычныя зняволеныя. «Мы лічым, што становішча ў Беларусі, калі пасля праведзеных прэзідэнцкіх выбараў грамадства падзеленае на два лагеры, не спрыяльнае для правядзення чэмпіянату свету. Ці можам мы святкаваць і весяліцца, калі людзі бязвінна знаходзяцца за кратамі? У такіх умовах чэмпіянат свету не можа выканаць сваю асноўную місію - несці мір і згоду, аб'ядноўваць людзей», - адзначаецца ў звароце.

Падпісанты просяць ІІХФ адмяніць правядзенне ў Беларусі ЧС-2014, калі палітвязні не будуць адпушчаныя волю і іх крымінальныя справы спыненыя.

Аб неабходнасці блакаваць удзел Беларусі ў чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях заявіў 12 студзеня старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк. У рэзалюцыі Еўрапарламента, прынятай 20 студзеня, гаворыцца аб немагчымасці правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі, пакуль у краіне застаюцца палітвязні.

У Сенат ЗША 9 сакавіка унесены праект рэзалюцыі Кангрэса па Беларусі. Адзін з яе пунктаў заклікае ІІХФ забраць у Беларусі права на арганізацыю ЧС-2014.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках