23 лiстапада 2024, Субота, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расцяжка «Свабоду Лобаву!» насупраць МУС (Фота)

9

«Малады Фронт» патрабуе вызвалення Эдуарда Лобава.

Расцяжка «Свабоду Лобаву!» з'явілася ўвечары 14 сакавіка ў цэнтры горада - на агароджы ўздоўж праезнай часткі, каля гасцініцы МУС, як раз насупраць будынку Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам маладафронтаўцы выказалі свой пратэст супраць зняволення актывіста арганізацыі Эдуарда Лобава, які быў прэвентыўна арыштаваны разам са старшынём «Маладога фронту» Зміцерам Дашкевічам 18 снежня 2010 г., напярэдадні мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Абодва маладафронтаўцы зараз чакаюць суду ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Менску. Судовае пасяджэнне адбудзецца 21 сакавіка 2011 года.

Актывістам «Маладога фронту» інкрымінуюць асабліва злоснае хуліганства - яны нібыта жорстка збілі двух выпадковых грамадзян.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках