24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фядуты і Вазняка адбылася вочная стаўка

2
У Фядуты і Вазняка адбылася вочная стаўка

Пра гэта распавёў адзін з актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк.

«У нас ўчора з Аляксандрам Фядутам была вочная стаўка, - паведаміў «Народнай волі» Сяргей Вазняк. - Пасля таго, як мерапрыемства скончылася, Фядута сказаў мне, што напісаў пасвячэнне палітолагу Святлане Навумавай. Вершы нарадзіліся ў яго адразу, як толькі Аляксандр Іосіфавіч даведаўся пра яе смерць. На жаль, перадаць іх мне ён не змог. Гэта забаронена».

Па словах Сяргея Вазняка, вонкава Аляксандр Фядута выглядае няблага.

«Для чалавека, які столькі часу правёў у СІЗА КДБ, пры ўсіх ягоных складанасцях са здароўем выглядае ён нармальна, - адзначае Вазняк. - Учора нават жартаваў. Ну і як заўсёды цалаваў ручкі дамам-адвакаткам...»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках