25 снежня 2024, Серада, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Беларусь нас, як звычайна, «аб’ягорыла»

39
Пуцін: Беларусь нас, як звычайна, «аб’ягорыла»

Беларусь «аб’ягорыла» Расею па частцы паставак прадукцыі, заявіў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін падчас беларуска-расейскіх перамоваў у Менску 15 сакавіка.

«Расейскі экспарт у Беларусь у мінулым годзе вырас на 8%, а імпарт беларускіх тавараў у Расею - больш чым на 46%», - патлумачыў ён, адзначыўшы, што ў частцы экспартна-імпартных паставак бакі будуць выходзіць на збалансаваныя паказчыкі.

Пуцін паведаміў, што падчас сённяшніх перамоваў Расея і Беларусь плануюць падпісаць шэраг пагадненняў у энергетычнай сферы - у прыватнасці аб паралельнай працы энергасістэм.

Па словах расейскага прэм'ера, у бакоў «шмат добрых інвестыцыйных праектаў». Адным з іх ён назваў аб'яднанне актываў МАЗа і КАМАЗа. «Стварэнне гэтага альянсу будзе спрыяць стварэнню канкурэнтаздольнай прадукцыі беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў, новых працоўных месцаў. Гэта прыкметны крок у межах інтэграцыйных працэсаў Беларусі і Расеі ў дачыненні да рэальнага сектару эканомікі», - сказаў Пуцін.

Ён лічыць, што краіны дасягнулі пэўнага прагрэсу ў стварэнні такіх інтэграцыйных структур, як Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора. «Мы на здзіўленне хутка і якасна правялі падрыхтоўку іх асноватворных элементаў», - адзначыў расейскі прэм'ер.

Усе гэтыя дамоўленасці, заявіў Пуцін, будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню расейска-беларускіх адносінаў.

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што сёння бакі даюць старт будаўніцтву АЭС, што забяспечыць «незалежнасць беларускай энергетычнай сістэмы». «Перакананы, што Беларусь і Расея змогуць выйсці на аналагічнае супрацоўніцтва ў газавай і нафтавай галінах», - сказаў прэм'ер.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках