25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі дэпутат прапаноўвае ізаляваць Лукашэнку, як Кадафі

22
Польскі дэпутат прапаноўвае ізаляваць Лукашэнку, як Кадафі

Дыктатарам няма месца ў свеце, лічыць кіраўнік камісіі па замежных справах парламента Польшчы.

Анджэй Халіцкі заявіў, што Еўрапейскі звяз павінен весці палітыку «энергетычнай салідарнасці», аднак для яе ажыццяўлення неабходны рост эканомікі ўсяго ЕЗ, перадае ІА REGNUM.

У інтэрв'ю радыёпраграм Sygnałу Dnia Халіцкі заявіў, што Польшча надае вялікае значэнне праграме ЕЗ «Усходняе партнёрства» і лічыць, што Варшава абавязана памятаць пра тых еўрапейцаў, якія ўсё яшчэ не скарысталіся працэсам пашырэння ЕЗ.

Гаворачы аб сітуацыі ў Лівіі, Халіцкі адзначыў, што гэтая краіна ніколі не была цэласнай. Па ягоных словах, тыя тэрыторыі, якія абвясцілі аб сваім рашэнні адмовіцца ад рэжыму Кадафі, атрымаюць падтрымку міжнароднай супольнасці і ім не пагражае вяртанне дыктатара. Што датычна астатняй часткі Лівіі, то, на думку Халіцкага, міжнародная супольнасць імкнецца давесці сутнасць справы і да ведама Лігі арабскіх дзяржаваў (ЛАГ), што дыктатарам няма месца. Халіцкі лічыць, што і ў гэтым пытанні неабходная салідарнасць - агульная ізаляцыя. «Гэта тычыцца не толькі гэтай часткі свету, але і Беларусі і іншых рэгіёнаў», - заявіў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках