24 снежня 2024, aўторак, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хочаш набыць валюту? Пачакай 30 дзён

53
Хочаш набыць валюту? Пачакай 30 дзён

Тэрмін рэзервавання сродкаў у беларускіх рублях на набыццё замежнай валюты на біржавых таргах часова павялічваецца да 30 каляндарных дзён.

Рашэнне Праўлення ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» уступае ў сілу з 16 сакавіка 2011 года.

"Мэтай прынятага рашэння з'яўляецца кансалідацыя асноўнага аб'ёму попыту і прапановы суб'ектаў гаспадарання на пазабіржавым валютным рынку. Гэта дазволіць павялічыць ролю рынкавых механізмаў выраўноўвання попыту і прапановы, што прывядзе да зніжэння аб'ёмаў і павышэння эфектыўнасці палітыкі інтэрвенцый Нацыянальнага банка на ўнутраным валютным рынку, а таксама павялічыць магчымасці па больш эфектыўным размеркаванні і выкарыстанні валютных рэсурсаў у эканоміцы", тлумачаць у прэс-службе Нацбанку ўвядзенне новага абмежаванні на валютным рынку.

Задавальненне попыту насельніцтва на замежную валюту Нацбанк прапаноўвае банкам забяспечваць "як за кошт уласных сродкаў, так і, пры неабходнасці, з дапамогай набыцця для гэтых мэтаў замежнай валюты ў Нацыянальнага банка".

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках