26 снежня 2024, Чацвер, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі Менска будуць ездзіць бясплатна па горадзе

25
Школьнікі Менска будуць ездзіць бясплатна па горадзе

На 7-й сесіі Менскага гарадскога савета дэпутатаў прынятае рашэнне аб прадастаўленні школьнікам права бясплатнага праезду па ўсім горадзе.

Гэтае рашэнне ўступіць у сілу пасля рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі краіны, перадае БелТА.

Нагадаем, што пастановай урада № 202 ад 16 лютага навучэнцы агульнаадукацыйных установаў атрымалі права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце толькі ад месца жыхарства да школы і назад у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня.

Як патлумачыла першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкама Наталля Праскурава, у Менску навучэнцы жывуць у асноўным побач са школамі, таму ў паказаным фармаце дадзенай ільготай могуць скарыстацца толькі 8-10% навучэнцаў горада. У той жа час разгрупаванне спартыўных аб'ектаў і ўстановаў культуры, іхняя аддаленасць ад месца жыхарства і вучобы мяркуе выкарыстанне ў шэрагу выпадкаў двух-трох відаў транспарту за адзін навучальны дзень.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках