25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ абакраў офіс дэмактывістаў у Рэчыцы

9
КДБ абакраў офіс дэмактывістаў у Рэчыцы

15 сакавіка супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы ў актывістаў дэмакратычнага руху ў Рэчыцы.

Як паведаміў БелаПАН старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Валер Пуціцкі, у ягоную адсутнасць невядомыя выламалі дзверы ў прыватным доме, дзе арандуюць офіс шэраг дэмакратычных арганізацый, а таксама арганізаваная грамадская прыёмная, і скралі кампутар, прынтэр і ноўтбук.

«Я даведаўся пра гэта 16 сакавіка, калі прыйшоў туды і ўбачыў, што дзверы выламаныя і рэчы скрадзеныя, і звярнуўся ў міліцыю. Яны прынялі заяву, абяцалі разабрацца, выехалі на месца здзяйснення злачынства, сталі праводзіць следства - фатаграфаваць у прыватнасці. Але потым ўчастковы паведаміў міліцыянтам, што гэта быў не крадзёж, а ператрус, які праводзілі супрацоўнікі КДБ», - пракаментаваў Пуціцкі. Ён мае намер звярнуцца з заявай у аддзел КДБ і пракуратуру, каб абскардзіць незаконныя, на ягоны погляд, дзеянні чэкістаў.

У той жа дзень, 15 сакавіка, супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у актывіста Партыі БНФ Алега Карбалевіча і ў Святланы Пятроўскай, якая працавала на мінулых прэзідэнцкіх выбарах у камандзе Уладзіміра Някляева. У Карбалевіча канфіскавалі кампутар, рызограф і друкаваную прадукцыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках