26 снежня 2024, Чацвер, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Літвы назваў беларускія ўлады «дзівакаватымі»

4
Прэм'ер Літвы назваў беларускія ўлады «дзівакаватымі»

На думку прэм'ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса, нядобра, што новыя атамныя электрастанцыі ў рэгіёне будуюць навыперадкі, хто хутчэй ажыццявіць праект.

«Будаўніцтва АЭС па прынцыпе, як мага хутчэй, асабліва ў святле апошніх падзеяў у Японіі, няправільна. Я веру, што гэта ўсведамляе не толькі нашая суседка - беларуская ўлада, якая часам досыць дзіўна разумее міжнародныя, сусветныя працэсы. Але што гэта ўсвядомяць і суседзі-расейцы, якія інвестуюць і гатовыя пастаўляць тэхналогіі для Беларускай АЭС, і пры гэтым плануюць будаваць АЭС у Калінінградскай вобласці», - сказаў Кубілюс у інтэрв'ю Žinių radijаs, перадае DELFI.

Ён сказаў, што гэтая гонка павінная спыніцца.

«Асноўнае патрабаванне павіннае быць не хто хутчэй, а хто больш бяспечна пабудуе АЭС, калі іх яшчэ плануюць будаваць. Гэтае пытанне мы маем намер паднімаць ва ўсёй ягонай сур'ёзнасці. Думаю, што ў нас будзе нямала саюзнікаў у міжнародных арганізацыях, бо, як паказваюць нашыя спробы весці двухбаковы дыялог з суседзямі, калі паднімаюцца пытанні навакольнага асяроддзя і наогул бяспекі, яны не прыводзяць да вынікаў», - сказаў Кубілюс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках