23 снежня 2024, панядзелак, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шэры» курс даляра ўжо 3.600

64
«Шэры» курс даляра ўжо 3.600

У Беларусі на фоне уведзеных абмежаванняў на валютным рынку фарміруецца «шэры» курс беларускага рубля.

Гэты курс на 17% вышэйшы за банкаўскі і складае Br3600/$1.

Як паведамілі прадстаўнікі шэрагу апытаных агенцтвам «Інтэрфакс-Захад» кампаній-пастаўшчыкоў аргтэхнікі, менавіта такі курс цяпер выкарыстоўваецца большасцю удзельнікаў рынку для пераафармлення дакументаў на падвышэнне коштаў. Пры гэтым шэраг кампаній часова спыніў водпуск прадукцыі па безнаяўным разліку з-за часу, неабходнага на пераафармлення накладных.

Гаворка ідзе аб камп'ютэрнай тэхніцы, аргтэхніцы і бытавой электроннай тэхніцы.

Асобныя кампаніі, якія займаюцца аптова-рознічным гандлем аргтэхнікай, ужо правялі пераацэнку, у выніку якой адпускны кошт павышаны на 15-20%.

Па звестках агенцтва, аналагічная сітуацыя складваецца і ў іншых сегментах спажывецкага рынку, дзе выкарыстоўваецца значная частка імпарту, у прыватнасці на рынку будматэрыялаў і аздабленчых работ.

Фактычнае з'яўленне ў Беларусі альтэрнатыўнага абменнага курсу беларускага рубля выкліканае ўведзенымі абмежаваннямі на набыццё замежнай валюты для пакупкі тавараў інвестыцыйнага напрамку (не больш за 50 тыс. еўра на месяц з адным пастаўшчыком) і забароннымі тэрмінамі рэзервавання сродкаў (30 дзён) для яе набыцця на валютна-фондавай біржы .

У пералік тавараў, на якія распаўсюджваюцца абмежаванні па набыцці замежнай валюты, у прыватнасці, уключаная аргтэхніка і бытавая электратэхніка (лядоўні, пральныя машыны, пыласосы, тэлевізары, маніторы, цюнеры, апаратура для радыётэлефоннай і тэлевізійнай сувязі).

Прадстаўнікі рынка таксама паведамілі, што пасля праведзенай пераацэнкі аптовыя пастаўкі IT-тавараў (маніторы, ноўтбукі, прынтэры і г.д.) падаражэлі на 15-17%, тэлекамунікацыйныя тавары (у прыватнасці, мабільныя тэлефоны) - на 25-30%. Пры гэтым пастаўкі здзяйсняюцца толькі па 100%-й перадаплаце.

"Дадзенае падвышэнне коштаў ўяўляе сабой рашэнне, якое прадстаўнікі рынку прынялі, параіўшыся паміж сабой і з банкамі. Гэта кошт рызыкі ў сувязі з адсутнасцю інфармацыі аб тым, калі, пачым і на якіх умовах імпарцёры могуць набыць валюту для разлікаў са сваімі пастаўшчыкамі», - сказаў прадстаўнік буйной кампаніі, якая спецыялізуецца на аптовым гандлі IT-таварамі. Па ягоных словах, «банкі таксама не валодаюць адпаведнай інфармацыяй, адмаўляюцца прадаваць валюту і, як мінімум, да панядзелка ўзялі тайм-аўт".

Курс продажу даляра ЗША ў камерцыйных банках на 17 сакавіка складае Br3080/$1, курс Нацбанка - Br3020/$1.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі НББ, курс продажу замежнай валюты на пазабіржавым рынку не можа больш чым на 2% перавышаць афіцыйны курс НББ.

Між тым, маніторынг гандлёвых рынкаў сведчыць, што пры наяўным разліку прадаўцы імпартных тавараў выкарыстоўваюць курс, які нязначна адрозніваецца ад банкаўскага - Br3100/$1.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках