25 снежня 2024, Серада, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калапс на беларуска-літоўскай мяжы

6
Калапс на беларуска-літоўскай мяжы

Велізарная аўтамабільная пробка ўтварылася на беларуска-літоўскай мяжы.

З-за кампутарнага збою на літоўскім баку больш за 300 грузавікоў не могуць пакінуць тэрыторыю Беларусі, каля 350 - заехаць на пункт пропуску "Каменны лог". Не лягчэй і кіроўцам легкавых аўтамабіляў - 80 машын знаходзяцца на літоўскай тэрыторыі, 50 стаяць у чарзе на беларускім баку, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Сітуацыя ўскладняецца тым, што прылеглыя да памежперахода тэрыторыі ўжо больш за тыдзень літаральна забітыя аўтамабілямі, якія перакупшчыкі падганяюць да мяжы для таго, каб размытніць і завезці на тэрыторыю Беларусі.

Ажыятаж, які склаўся на аўтарынках у чаканні павышэння пошлін, прывёў да таго, што ўсё вольнае месца ўздоўж абочын на літоўскім баку занятае машынамі, якія чакаюць сваіх будучых уладальнікаў.

Сітуацыя на памежным пераходзе «Катлоўка» не такая крытычная, але і тут існуе чарга на ўезд у Беларусь. Памежнікі рэкамендуюць аўтаўласнікам і перавозчыкам сёння скарыстацца іншымі пунктамі пропуску на беларуска-літоўскай мяжы: «Беняконі» і «Прывалка».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках