24 снежня 2024, aўторак, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Ус: «Следчыя КДБ фабрыкуюць крымінальныя справы»

17
Зміцер Ус: «Следчыя КДБ фабрыкуюць крымінальныя справы»

Кандыдат у прэзідэнты Зміцер Ус лічыць, што абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 г. супраць яго сфабрыкаванае.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю БелаПАН.

Нагадаем, 18 сакавіка следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама Усу прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкулу 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў). Раней ён быў падазраваным па справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

На думку следства, у ходзе расследавання крымінальнай справы былі атрыманыя неабвержныя доказы, у тым ліку паказанні сведак і іншых абвінавачаных, фота- і відэаматэрыялы, якія сведчаць аб удзеле фігурантаў ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня.

Ус, які кіруе ТДА «Трывіюм», у дадзены момант знаходзіцца на працы. Ён паведаміў БелаПАН, што атрымаў афіцыйнае паведамленне аб тым, што прызнаны абвінавачаным.

«Вінаватым у здзяйсненні масавых беспарадкаў я сябе не лічу. Так, я быў на мітынгу, як грамадзянін, як кандыдат у прэзідэнты. Я заявіў, што выбары былі недэмакратычнымі, што выбарчыя камісіі фальсіфікавалі вынікі выбараў. Я агучыў сваю пазіцыю, потым пайшоў. Я пайшоў да разгону акцыі міліцыяй», - паведаміў Ус.

Па ягоных словах, ён не быў затрыманы міліцыяй на плошчы Незалежнасці. «Інкрымінаваць мне ўзброены супраціў прадстаўнікам улады, арганізацыю масавых беспарадкаў бессэнсоўна і цынічна. Крымінальная справа ў дачыненні да мяне сфабрыкаваная следчымі, якія асцерагаюцца страціць сваю працу, паколькі іх прызначае Лукашэнка», - сказаў Ус.

Як заявіў экс-кандыдат, ён будзе абскарджваць рашэнне аб прызнанні яго абвінавачаным ва ўсіх магчымых інстанцыях, у тым ліку ў судзе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках