22 лiстапада 2024, Пятніца, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп - асабісты вораг дыктатара

85
Ірына Халіп - асабісты вораг дыктатара

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўсе тэлефоны журналісткі «Новой газеты» і жонкі Андрэя Саннікава Ірыны Халіп кантраляваліся спецслужбамі.

Ірына Халіп разам з мужам, кандыдатам на выбарах прэзідэнта-2010 Андрэем Саннікавым, з'яўляецца абвінавачанай па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года.

У ходзе інтэрв'ю рэдактарам расейскіх СМІ 18 сакавіка Лукашэнка заявіў, што асновай дзейнасці СМІ павінная быць «аб'ектыўнасць, праўдзівасць», паведамляе БелаПАН.

“Вось гэтага не хапае, у вас на RTVi у тым ліку, я нават гэтыя гляджу каналы, - сказаў ён. - 19 снежня. Адбыліся падзеі. Вось што там дзеецца, амаль даслоўна, вось вы можаце з гэтага зразумець і адчуць. Вось глядзіце, Ірыну Халіп затрымалі, арыштавалі, яе білі, вось момант затрымання. І нібыта па тэлефоне яна - адгэтуль яны даюць гэта ў эфір - тэлефануе. Вось мяне там - такі лямант - мяне тут затрымалі, мяне б'юць, вось па мордзе б'юць, ідзіце".

«Кантралююцца ўсе тэлефоны яе, а там у гэты момант, седзячы ў машыне, ніхто яе не збіваў, яна тэлефануе ў гэты самы... я не ведаю каму, але гэта запісваецца ўсё. Гэта звычайная правакацыя. Тэлефануе, і вось лямант і іншае. Усё, «пі-пі-пі». Праз некалькі секунд па гэтым жа тэлефоне: мама, ты паглядзі, там вось дзіця, паглядзі, каб было як накарміць і іншае. Літаральна праз секунду. Ну, трэба сказаць, прыгожа зрабілі. Немы плач, жанчыну б'юць, крыўдзяць. Хто там, у Расеі, слухаючы ў гэта імгненне гэты канал, думае, што гэта не так?»- заявіў Лукашэнка.

Нагадаем, Ірына Халіп на самой справе арыштаваная спецслужбамі з ужываннем сілы, калі яна ехала разам са сваім мужам, кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым ў бальніцу. Кандыдата Саннікава збілі на плошчы незалежнасці байцы спецназа.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках