24 снежня 2024, aўторак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суды працягваюцца з падсаднымі «гледачамі»

5
Суды працягваюцца з падсаднымі «гледачамі»

Шматлікія праваабаронцы і журналісты незалежных выданняў не патрапілі на працяг працэсу над абвінавачанымі па «справе 19 снежня».

2 сакавіка ў суд Фрунзенскага раёна пускалі сваякоў абвінавачаных і журналістаў дзяржаўных СМІ, паведамляе Белсат.

У судзе Фрунзенскага раёна Менска аднавіліся слуханні ў дачыненні да трох фігурантаў крымінальнай справы - Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава, а таксама ўдзельнікаў акцыі Зміцера Новіка і Аляксандра Малчанава.

Усе трое абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, якая прадугледжвае да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Малчанаў акрамя гэтага абвінавачваецца па артыкуле 370 КК (абраза дзяржаўных сімвалаў).

Працэс вядзе судзьдзя Тацяна Чаркас.

Сёння ў залу пасяджэнняў суда не змагла трапіць вялікая колькасць журналістаў недзяржаўных СМІ і праваабаронцаў. У першую чаргу ахоўнікі прапускалі ў залу сваякоў абвінавачваных і журналістаў дзяржаўных СМІ. Паводле інфармацыі прысутных у зале, шмат месцаў занята маладымі людзьмі - хутчэй за ўсё, студэнтамі, якія не маюць да справы ніякага дачынення.

Суд пачаўся 1 сакавіка. Малчанаў прызнаў сваю віну цалкам, Новік - часткова, Атрошчанкаў віны не прызнае. Учора ў судзе адбыўся допыт сведкаў, а ў другой палове - пачаўся прагляд відэаматэрыялаў, прадстаўленых супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Паколькі завяршыць прагляд не атрымалася па тэхнічных прычынах, гэта плануецца зрабіць сёння ў першай палове дня. Да абеду таксама плануецца допыт некалькіх сведкаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках