24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія - за эканамічныя санкцыі ў дачыненні да дыктатара

11
Эстонія - за эканамічныя санкцыі ў дачыненні да дыктатара

Еўрапейскі звяз павінен разгледзець пытанне аб увядзенні "вельмі мэтанакіраваных эканамічных санкцый" у дачыненні да Беларусі ў сувязі з апошнімі "жудаснымі падзеямі" там.

Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт ў Рызе пасля перамоваў са сваім латвійскім калегам, Гіртсам Валдзісам Крыстоўскісам, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на нямецкае інфармагенцтва DPA.

Паэт сказаў, што санкцыі могуць быць выкарыстаныя "ў дачыненні да персон, блізкіх да рэжыму", у тым ліку ў дачыненні кампаній і прадпрыемстваў, якія дапамагаюць Аляксандру Лукашэнку ўтрымлівацца ва ўладзе. "ЕЗ павінен прааналізаваць такую магчымасць і быць гатовым да вельмі мэтанакіраваных санкцый", сказаў Паэт.

Эстонія была адным з самых актыўных крытыкаў Лукашэнка, яе ацэнкі значна больш жорсткія, чым адзнакі суседніх з Беларуссю Літвы і Латвіі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках