Дзень Волі - на плошчы Якуба Коласа! (Фота)
66- 21.03.2011, 11:31
Сотні ўлётак з заклікам адзначыць Дзень Волі на плошчы Якуба Коласа былі распаўсюджаныя актывістамі «Еўрапейскай Беларусі».
Ва ўлётках дэмакратычныя актывісты запрашаюць на акцыю ў цэнтр горада, а таксама патрабуюць вызвалення палітвязняў і правядзення новых выбараў без Лукашэнкі.
"Зразумела, што ўлады пасля падзеяў 19 снежня пабаяцца дазволіць акцыю апазіцыі ў цэнтры горада. Але для нас важна паказаць, што мы моцныя і мы працягваем барацьбу. А асабліва гэта важна для нашых сяброў, для нашых лідэраў, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Таму «Еўрапейская Беларусь» запрашае ўсіх сваіх прыхільнікаў 25 сакавіка на плошчу Якуба Коласа, каб годна адзначыць галоўнае свята беларусаў і запатрабаваць вызвалення палітвязняў. Гэта нашае законнае права і дыктатар не ў сілах забараніць нам гэта!” - сказаў у інтэрв'ю прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі» актывіст Андрэй Бажын.
Нагадаем, што акцыя пройдзе 25 сакавіка ў 18-00 на плошчы Якуба Коласа.