23 лiстапада 2024, Субота, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незгінальныя паехалі ў Маскву прасіць грошай

62
Незгінальныя паехалі ў Маскву прасіць грошай

Беларуская дэлегацыя ў панядзелак вылятае ў Маскву для пачатку перамоваў з віцэ-прэм'ерам, міністрам фінансаў РФ Аляксеем Кудрыным пра дзяржкрэдыт Расеі на $1 млрд і крэдыце Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на $2 млрд.

Аб гэтым паведаміла агенцтву «Інтэрфакс Захад» блізкая да дэлегацыі крыніца.

Па ейных звестках, беларускі бок на перамовах, у прыватнасці, будуць прадстаўляць міністр фінансаў Андрэй Харкавец, першы намеснік кіраўніка Нацбанка Юрый Алымаў.

Крыніца таксама паведаміла, што беларускі бок, у адпаведнасці з умовамі кіраўніцтва ўрада РФ, падрыхтаваў праграму дзеянняў па стабілізацыі аплатнага балансу, якую анансаваў кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч. Па ягоных словах, у цэлым праграма блізкая да ўмоваў прыцягнутага ў 2009-2010 гадах крэдыту МВФ, але з яе выключаная аднамомантавая дэвальвацыя беларускага рубля. У прыватнасці, праграма прадугледжвае значнае ўзмацненне жорсткасці бюджэтнай палітыкі, у тым ліку праз рэзкае скарачэнне фінансавання дзяржпраграм, пашырэнні прыватызацыі, жорсткую грашова-крэдытную палітыку.

Між тым, афіцыйна ў Нацбанку і Мінфіне не камэнтуюць любыя складнікі праграмы перамоўнага працэсу да ягонага заканчэння.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках