24 снежня 2024, aўторак, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваё 30-годдзе Аляксандр Атрошчанкаў сустрэне ў КДБ

30
Сваё 30-годдзе Аляксандр Атрошчанкаў сустрэне ў КДБ

Дар'я Корсак, жонка палітзняволенага, просіць усіх неабыякавых беларусаў павіншаваць Аляксандра Атрошчанкава паштоўкамі ды лістамі.

22 сакавіка яму спаўняецца 30 гадоў: «Яму будзе вельмі прыемна. Нават калі частку з іх ён не здолее атрымаць – начальства КДБ зразумее, што людзі неабыякава ставяцца да ягонага лёсу».

Паводле жанчыны, працаўнікі КДБ спрабуюць зрабіць так, каб палітзняволеныя, у тым ліку Аляксандр Атрошчанкаў, пачуваліся пакінутымі. «Я так зразумела, галоўнае, што яны робяць – распавядаюць і ўнушаюць, што яны нікому не цікавыя, нікому не патрэбныя, нікому няма да іх справы, ды спрабуюць выклікаць пачуццё вінаватасці», – распавяла карэспандэнтам «Белсату» Дар'я Корсак.

Жонка палітвязня кажа: Аляксандр Атрошчанкаў не ведаў, што на ягоны працэс спрабавала трапіць вялікая колькасць салідарных беларусаў. «Я яго пераканала, што салідарнасць вялікая, нават калі ён не атрымоўвае ўсіх лістоў», – дадала Дар'я Корсак.

2 сакавіка суд Фрунзенскага раёну Менску прысудзіў Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара кандыдата на прэзідэнта на выбарах-2010 Андрэя Саннікава, да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за ўдзел у масавых закалотах 19 снежня.

Адрас для паштовак і лістоў:

220050 Рэспубліка Беларусь, Мінск, Глаўпаштамт, а/с 8, Аляксандру Атрошчанкаву.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках