Статкевіч пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы
35- 21.03.2011, 22:24

21 сакавіка кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.
За першы дзень палітык азнаёміўся з трыма тамамі справы.
Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ з 19 снежня 2010 года. За час знаходжання ў амерыканцы палітык двойчы сустракаўся са сваім адвакатам Таццянай Станкевіч - падчас прад'яўлення абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў і літаральна некалькі дзён таму, калі і стала вядома, што следства па крымінальнай справе скончанае. Мікалай Статкевіч адмовіўся даваць паказанні, паведамляе «Беларускі партызан».