31 снежня 2024, aўторак, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэльская «Санта-Барбара» працягваецца

2
Венесуэльская «Санта-Барбара» працягваецца

У Беларусі не прымалася рашэнне аб адмове ад паставак нафты з Венесуэлы, у тым ліку па своп-кантрактах з Азербайджанам, заявілі ў канцэрне «Белнафтахім».

«Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад паставак нафты з Венесуэлы, а таксама ад той нафты, якая трапляе ў рэспубліку ў межах своп-кантрактаў з Азербайджанам. У нас няма інфармацыі аб тым, што пастаўкі прыпыненыя», - паведаміў прадстаўнік канцэрна «Інтэрфакс-Захад».

Такім чынам ён пракаментаваў распаўсюджаную раней інфармацыю украінскіх СМІ аб тым, што ў Менску прынятае рашэнне аб адмове паставак нафты з Венесуэлы і прыпыненні прапампоўкі азербайджанскай нафты па нафтаправодзе «Адзеса-Броды».

«Прапампоўка нафты па нафтаправодах ў кірунку Мазырскага НПЗ ідзе ў планавым рэжыме, вытрымліваюцца ўсе тэрміны і графікі па выцясненні з нафтаправодаў тэхналагічнай нафты гатунку Urals», - падкрэслілі ў канцэрне.

Там адзначылі, што працэс выцяснення нафты гатунку Urals завершыцца ў красавіку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках