25 снежня 2024, Серада, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па росце коштаў ўсіх абагналі

19
Па росце коштаў ўсіх абагналі

Паводле дадзеных Белстата аб індэксе спажывецкіх коштаў у Беларусі, шэрагу еўрапейскіх краін, Расеі, Казахстане і Турцыі (усяго ў спісе 19 дзяржаў) па росту коштаў нашая краіна займае першае месца.

Так, рост спажывецкіх коштаў у Беларусі за снежань 2010 - люты 2011 года склаў 104,2%. У Казахстане і Расеі - 103,2%, ва Украіне - 101,9%, Латвіі - 101,6%, Польшчы - 101,4%. Цікава, што ў Германіі ён склаў усяго толькі 100,1%. А ў Іспаніі і Нарвегіі наогул зафіксаванае іх падзенне, піша «Народная воля».

Хутчэй за ўсё за апошні год у Беларусі раслі кошты на адукацыю, жыллёва-камунальныя паслугі, ваду, электрычнасць, газ, прадукты харчавання, алкаголь і цыгарэты, транспарт.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках