Офіс АБСЕ ў Менску высяляецца (Фота)
13- 29.03.2011, 15:29
Офіс АБСЕ ў Менску спыняе сваю працу. 29 сакавіка з будынка выносілі мэблю і іншыя рэчы, здымалі шыльды.
31 снежня прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў удзельнікаў Сталай рады АБСЕ аб рашэнні Беларусі закрыць офіс АБСЕ ў Менску, нагадвае «Радыё Свабода».
Свае дзеянні беларускі бок матываваў «адсутнасцю аб'ектыўных падставаў для захавання місіі АБСЕ ў Беларусі».
Аналітыкі звязваюць гэта з тым, што назіральнікі ад АБСЕ прызналі прэзідэнцкія выбары 2010 года ў Беларусі не адпавядаючымі стандартам арганізацыі.






