23 лiстапада 2024, Субота, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы збіраюцца байкатаваць аўтазапраўкі

57
Беларусы збіраюцца байкатаваць аўтазапраўкі

Грамадскі рух «За аўто» рыхтуецца правесці рэспубліканскую акцыю «Стоп бензін».

Пра гэта паведаміў udf.by адзін з лідэраў кампаніі Арцём Шаркоў. Акцыя стане адказам аўтамабілістаў на чарговае павышэнне коштаў на паліва.

Нагадаем, што з 3 сакавіка кошты на паліва ў Беларусі павысіліся ў сярэднім на 6,6%.

Кошт 1 літра аўтабензіну маркі «Нармаль-80» з улікам ПДВ складзе Br2,4 тыс. (рост на 6,7%), АІ-92 - Br3 тыс. (рост на 4,5%), АІ-95 - Br3,4 тыс. (рост на 4,9%), дызпаліва - Br2,85 (рост на 10,4%).

«Змена коштаў на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на ўнутраным рынку, выкліканая ростам сусветных коштаў на нафту і павелічэннем ставак акцызаў на падакцызныя нафтапрадукты, у сувязі з чым эфектыўнасць рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку значна пагоршылася», - сказана ў прэс-рэлізе канцэрна.

«Падвышэнне коштаў на паліва, разам з ростам кошту паслуг ЖКГ і няспынным ростам коштаў на прадукты харчавання зводзіць да нуля перадвыбарчае павышэнне заробкаў і вядзе да далейшага збяднення насельніцтва», - сказаў у інтэрв'ю прэс-службе АДС Шаркоў.

Па ягоных словах, сёння ўвечары актывісты руху «За аўто» правядуць сход, на якім зацвердзяць канкрэтны план дзеянняў.

«Але ўжо цяпер можна гаварыць аб тым, што кампанія «Стоп бензін» працягнецца. Мы заклікаем аўтааматараў ігнараваць запраўкі «Белнафтахіма», - кажа Арцём Шаркоў.

Акрамя таго, па ягоных словах, на запраўках плануецца правесці шэраг паказальных акцый - калі аўтааматары будуць заліваць у бак па 2 літры бензіну і дэманстратыўна расплачвацца дробнымі купюрамі. Рэспубліканская акцыя ў такім фармаце павінная адбыцца ў канцы красавіка - пачатку мая, паведаміў Шаркоў.

Адначасова з гэтым грамадскі рух «За аўто» падрыхтуе лісты ў Адміністрацыю прэзідэнта, Савет Міністраў і ў канцэрн «Белнафтахім» з просьбай прадставіць калькуляцыю фарміравання коштаў на паліва.

«Мы ўжо раней звярталіся з такімі лістамі, але адказу не атрымалі. Як фарміруецца кошт на бензін у Беларусі - загадка», - кажа Шаркоў.

Паводле інфармацыі руху «За аўто», цяперашняе падвышэнне коштаў на бензін і дызпаліва не апошняе.

«Першапачаткова планавалася, што кошты падымуцца адразу на 15-20%. Але ў апошні момант улады, мабыць, спалохаліся сацыяльнага выбуху, які можа за гэтым рушыць услед, і вырашылі падвышаць кошт паліва ў некалькі этапаў. Таму адна з асноўных нашых задач як раз у тым, каб не дапусціць новага скачка коштаў», - сказаў Арцём Шаркоў.

З тым, што гэта не апошняе ў гэтым годзе падвышэнне коштаў на паліва, згодны і эканаміст Сяргей Чалы.

«Мабыць, у нас, як звычайна, вырашылі «адрэзаць хвост» ў некалькі этапаў. Так, калі ўзгадаць, адбывалася павышэнне коштаў на паліва і ў мінулым годзе», - сказаў эксперт у інтэрв'ю прэс-службе АДС.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі практычна немагчыма даведацца, наколькі эканамічна абгрунтаваныя новыя кошты, бо іх фарміраванне - таямніца за сям'ю пячаткамі.

«Але з улікам таго, што ў кошце на паліва галоўным складнікам з'яўляецца акцыз, які паступае непасрэдна ў бюджэт, можна выказаць здагадку, што як раз у бюджэтнай сферы ў ўрада ёсць праблемы», - рэзюмаваў эксперт.

Нагадаем, што ў 2010 годзе кошты на паліва паднімаліся тройчы: у студзені - у сярэднім на 2%, у лютым - на 7% і ў маі - на 6,5%.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках