25 снежня 2024, Серада, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Андрэя Саннікава сур'ёзныя праблемы са здароўем

124
У Андрэя Саннікава сур'ёзныя праблемы са здароўем

Раніцай 4 сакавіка ў маці арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі не ўзялі прадуктовую перадачу.

Як паведаміла сайту charter97.org Ала Саннікава, калі яна прыйшла ў СІЗА КДБ, каб перадаць сыну прадукты, ёй паведамілі, што нічога ў яе не возьмуць.

«У Андрэя 8 сакавіка дзень нараджэння. Я накупляла яму шмат усяго смачнага, а тут мне сказалі: "А сёння мы ў вас нічога не возьмем"... Я ледзь не ўпала ад шоку. Тады супрацоўнік СІЗА стаў тэлефанаваць фельчару, і яна яму сказала, што Андрэю можна перадаць толькі посны тварог і вараную кілбасу, усё астатняе - забаронена. Добра, дзяўчынкі (жонкі палітвязняў - заўв. сharter97.org) паспелі хутка збегаць у краму, і я змагла да 12 гадзін перадаць сыну гэтыя прадукты. Відавочна, што ў Андрэя паўсталі сур'ёзныя праблемы са страўнікам і печанню. Я вельмі хвалююся. Тут яшчэ пазбавілі яго адваката. Нічога не ведаю, як ён, што з ім... », - распавяла маці кандыдата ў прэзідэнты, плачучы.

Нагадаем, што акрамя гэтых праблем са здароўем, набытых у умовах у СІЗА, у Андрэя Саннікава моцна пашкоджаная нага. Яго арыштавалі пасля жорсткага збіцця на плошчы Незалежнасці.

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках