23 лiстапада 2024, Субота, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт «Ляпісаў» пад пагрозай зрыву, а песні зніклі з радыёэфіру

46
Канцэрт «Ляпісаў» пад пагрозай зрыву, а песні зніклі з радыёэфіру

Арганізатараў гомельскага канцэрта выклікалі ў гарвыканкам і там ім паведамілі, што выступ не павінен адбыцца.

Канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкой» у Гомелі, запланаваны на 13 сакавіка ў лёгкаатлетычным манежы, хутчэй за ўсё, не адбудзецца. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў прэс-аташэ калектыву Зміцер Безкаравайны.

«Мы не цалкам упэўненыя, што так і будзе. Але пагроза ёсць. Па нашай інфармацыі, дырэктар Дома культуры, арганізатар гэтага канцэрта, быў выкліканы ў гомельскую мэрыю і там было сказана, што канцэрт не павінен адбыцца».

Таму, хутчэй за ўсё, яго не будзе, дадае Безкаравайны. Дарэчы, на канцэрт ужо было прададзена больш за тысячу білетаў.

Пакуль невядома, ці звязана гэта са з'яўленнем у Інтэрнэце «чорнага спісу», але па часе гэта супадае з іншымі праблемамі гурта ў Беларусі.

«Дзіўным чынам гэта супадае са знікненнем ўсіх песень гурта «Ляпіс Трубяцкой» з эфіру менскіх і беларускіх радыёстанцый».

Што будзе з канцэртам «Ляпісаў» у Менску, пакуль невядома, але «благой інфармацыі пакуль няма».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках