24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіеў застаецца ў Беларусі

18
Бакіеў застаецца ў Беларусі

Прэзідэнт Кыргызстана Роза Атунбаева у інтэрв'ю тэлеканалу Euronews паведаміла, што былы прэзідэнт Курманбек Бакіеў працягвае знаходзіцца ў Беларусі.

"Ён жыве цяпер у Беларусі, ён атрымаў там кшталту прытулак. Сённяшнія падзеі ў Афрыцы дазваляюць глядзець на гэтыя рэчы зусім па-іншаму, і мы бачым, што даравання няма такім людзям, якія дазволілі, далі каманды забіваць у масе іншых людзей", распавяла Роза Атунбаева.

На пытанне тэлеканала, ці будзе Кыргызстан дамагацца выдачы збеглага дыктатара, Роза Атунбаева заявіла: "Мы цяпер ведаем, што ён там знаходзіцца. Мы дамагаемся экстрадыцыі ягонага сына, які жыве ў Лондане, экстрадыцыі ягоных братоў, і асабліва аднаго з іх, які ўзначальваў службу бяспекі. Гэта той чалавек, які мае дачыненне да ўсіх зверстваў у нашай краіне. І нас, вядома, не пакідае абыякавымі тое, што на шматлікія свае запыты мы не атрымліваем адказаў ад шэрагу краін. І мы нават ведаем, што некаторыя прыхільнікі і блізкія памагатыя Бакіева, у сілу таго, што яны ўклалі даволі вялікія капіталы ў іншыя краіны (а гэта ўсё - скрадзеныя грошы), то яны атрымліваюць і статус бежанца, і нават грамадзянства".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках