24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БДУ пазбавіўся ад удзельніка Плошчы

23
БДУ пазбавіўся ад удзельніка Плошчы

Маладафронтаўца Алеся Лукашова адлічылі з 2 курса фізічнага факультэта БДУ.

Фармальная прычына - няздача сэсіі, паведамляе сайт «Маладога фронту».

Алесь Лукашоў далучыўся да дзейнасці «Маладога фронту» ў Лідзе яшчэ ў школьным узросце. Перад выбарамі юнак працаваў у камандзе Уладзіміра Някляева. Ён з кандыдатам у прэзідэнты ішоў у адной калоне на Кастрычніцкую плошчу 19 снежня. Быў сведкам збіцця Някляева і наступных падзей.

Пасля Плошчы пачаліся выклікі ў міліцыю: абедзве ягоныя сім-карты былі зарэгістраваныя на Плошчы. Першы раз у міліцыю выклікалі па тэлефоне. Другі - праз дэкана факультэта. Апошні сказаў, што за палітыку адлічыць Алеся не можа, але будзе шукаць іншыя варыянты. У выніку падстава знайшлася - няздача сесіі. З пяці экзаменаў першыя тры Алесь здаў. Завалілі на двух апошніх.

Алесь кажа, што ягоны прыклад быў паказальным для астатніх, бо ён не адзін з факультэта прысутнічаў на Плошчы. Маўляў, ён не з'яўляўся лепшым студэнтам, і адлічэнне нібыта лагічнае. Але для каго гэта было папярэджаннем, той зразумее.

Дэкан, па словах Алеся, ведае аб усіх удзельніках Плошчы. І ходзяць чуткі, што іх могуць адлічыць падчас семестра або на летняй сесіі, каб не прыцягваць залішняй увагі.

Алесь Лукашоў ўсё-ткі мае намер атрымаць адукацыю. Ён ужо атрымаў запрашэнне з Польшчы ўдзельнічаць у праграме Каліноўскага.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках