23 снежня 2024, панядзелак, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жан-Эрык Хольцапфель паабяцаў не забываць пра палітвязняў

3
Жан-Эрык Хольцапфель паабяцаў не забываць пра палітвязняў

Прадстаўнік Еўразвяза сустрэўся са сваякамі палітвязняў.

Часовы павераны ў справах Еўразвяза ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель сустрэўся з абвінавачванай па так званай справе "аб масавых беспарадках 19 снежня" Насцяй Палажанка, маці кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Алай Уладзіміраўнай і жонкамі палітвязняў - Вольгай Бандарэнка, Марынай Фядута, Вольгай Някляевай.

Па словах Бандарэнка, нагодай для сустрэчы сталася свята - 8 сакавіка, паведамляе Радыё Рацыя.

- Хоць быў светлы, сонечны дзень, але мы гаварылі аб сумных для нас і нашай краіны справах. Казалі пра сваіх родных і блізкіх, пра тое, што нас хвалюе кожная іхняя хвіліна ў зняволенні. Выказалі просьбу, каб не забывалі пра нас, у першую чаргу - пра іх.

Як расказала Вольга Бандарэнка, Жан-Эрык Хольцапфель запэўніў, што кіраўніцтва і грамадскасць краін Еўразвяза памятаюць пра беларускіх палітвязняў, думаюць і працуюць над гэтай праблемай, спрабуючы знайсці шляхі іх вызвалення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках