23 лiстапада 2024, Субота, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Дземідзенка на волі

5
Мікалай Дземідзенка на волі

Учора актывісты “Маладога Фронту” сустрэлі свайго сябра й паплечніка, намесьніка старшыні арганізацыі Мікалая Дземідзенка, пасьля адбыцьця ім пятнаццацісуткавага адміністрацыйнага арышту на Акрэсьціна.

Паводле пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэньні, Мікалай быў затрыманы 25 сакавіка а 18 гадзіне, і, адпаведна, мусіў быць вызвалены ў той жа самы час. Аднак, адміністрацыя Акрэсьцінскай турмы прыняла рашэньне вызваліць Мікалая на гадзіну раней, каб не ствараць натоўп каля будынку й перашкодзіць маладафронтаўцам зладзіць сустрэчу.

Мікалай паведаміў па вызваленьні, што умовы ўтрыманьня былі “цярпімымі”, аднак паскардзіўся на холад – у камеры, дзе сядзеў маладафронтавец, не было ацяпленьня цягам 5 дзён. Паводле ахоўнікаў, адбылася аварыя й сыстэма ацяпленьня была пашкоджаная.

Апошнія некалькі дзён, калі, відавочна, пахаладала на вуліцы, мы нават не падыходзілі да форткі, толькі чулі, як дзьме вецер”, - сказаў Мікалай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках