22 лiстапада 2024, Пятніца, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура: У менскім метро адбыўся тэракт

14

Генпракуратура Беларусі заявіла, што ў менскім метро адбыўся тэракт.

"Сёння прыкладна ў 17.54 на станцыі "Кастрычніцкая" адбыўся тэрарыстычны акт. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа, створаная сумесная следчая група", - паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед журналістам пасля нарады ў Лукашэнкі, перадае РІА "Новости".

Швед узначаліў следчую групу, якая расследуе абставіны выбуху.

Па ягоных словах, цяпер праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, усе версіі выбуху будуць распрацаваныя і расследаваныя ў поўным аб'ёме.

Міністр аховы здароўя паведаміў на нарадзе, што пры выбуху ў метро загінулі 11 чалавек, пацярпелі 126 чалавек.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках