23 лiстапада 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даручыў "правесці зачыстку" сярод "чорных капальнікаў"

17

Лукашэнка даручыў праваахоўным органам Беларусі "правесці зачыстку" сярод "чорных капальнікаў".

"Чорнымі капальнікамі" прынята называць пошукава-археалагічныя атрады або энтузіястаў-адзіночак, якія спецыялізуюцца пераважна на артэфактах Вялікай Айчыннай вайны, прадаючы незаконна знойдзеныя боепрыпасы і агнястрэльную зброю, паведамляе РІА "Новости".

"Яшчэ пасля 3 ліпеня (выбух на святкаванні Дня горада ў 2008 годзе) я загадаў правесці зачыстку ў краіне і паадрубаць рукі ўсім, у каго знойдзеце выбухоўку", - сказаў Лукашэнка падчас экстранай нарады пасля выбуху ў менскім метро.

"Калі ўсе "чорныя капальнікі" не прынясуць зброю ці выбухоўку, і яна будзе знойдзеная, - неадкладна пад суд", - запатрабаваў Лукашэнка. Па ягоных словах "зачыстка павінная прайсці па ўсіх правілах"

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках