22 лiстапада 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтка заставалася пад заваламі, калі Лукашэнка побач ўскладаў кветкі

52

Марына Шубіч - студэнтка 5-га курса БДЭУ. Яна збіралася выйсці на станцыі метро "Кастрычніцкая".

Сяброўка, якая ехала разам з ёй у метро, ​​выйшла на адну станцыю раней. Калі даведалася пра выбух, пабегла на "Кастрычніцкую", дзе прадзяжурыла да ночы.

Марыну вынеслі толькі каля 23.00, паведамляе "Наша Ніва". Яна была ў такім страшэнным стане, што сяброўка апазнала яе толькі па вопратцы.

Марына толькі на 15 хвілін прыйшла ў сябе, увесь астатні час дзяўчына знаходзіцца ў несвядомым стане.

Дзяўчына знаходзілася пад заваламі нават у той час, калі ў 20.20 Аляксандр Лукашэнка разам з сынам Мікалаем спусціліся на станцыю, дзе ўсклалі кветкі ў памяць аб ахвярах тэракту.

Бацькі Марыны жывуць у Магілёве. Зараз яны выехалі ў Менск.

Марына Шубіч нарадзілася ў 1988 годзе. Шпіталяваная ў 3-ю Гарадскую клінічную лякарню.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках