24 снежня 2024, aўторак, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца ў бальніцы: параненую дзяўчыну прывезлі пасля 23.00

26

«Уначы сшылі павекі, бо моцна краваточылі вочы (быў апёк сятчаткі)».

Марына Шубіч — студэнтка 5-га курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, факультэта фінансаў і банкаўскай справы. 11 красавіка яна аказалася на станцыі «Кастрычніцкая» падчас выбуху. Сяброўка, якая ехала разам з ёй у метро, выйшла на адну станцыю раней. Як даведалася пра выбух, адразу пабегла на «Кастрычніцкую». Там яна дзяжурыла да ночы, пакуль каля 23-й гадзіны не вынеслі Марыны. Яна была ў такім страшным стане, што сяброўка пазнала яе толькі па адзенні.

Па словах знаёмай Марыны, дзяўчына толькі на 15 хвілін прыйшла ў прытомнасць.

Дзяўчына знаходзілася ў метро нават тады, як у 20.20 Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем спусціўся на станцыю.

Інфармацыйнае агенцтва БелТА 13 красавіка абвергла гэтую інфармацыю. Маўляў, Марыну, згодна з талонам суправаджэння, забралі з месца здарэння ў 18.25 11 красавіка і ўжо ў 18.30 яна была ў бальніцы. А яшчэ праз 15 хвілін ёй пачалі рабіць аперацыю.

Крыніца ж у 3-й гарадской бальніцы Мінска паведаміла, што Марына Шубіч паступіла пасля 23 гадзін, сцвярджае "Наша нiва".

І аперацыю на вачах ёй зрабілі толькі ў 11 гадзін 12 красавіка. Бо афтальмолагаў не было: загадчыка аддзялення выклікалі ў 4-ю гарадскую бальніцу, а астатнія былі ўжо дома.

«Уначы, калі яна была ў хірургіі (у рэанімацыі) сшылі павекі, бо моцна краваточылі вочы (быў апёк сятчаткі). Днём яе перавялі ў афтальмалагічнае аддзяленне ў аперацыйную. Усё цела было ў дробных ранах ад асколкаў, апёкі».

Медработнік таксама адзначыў, што аперацыя прайшла ўдала.

Галоўны ўрач 3-й гарадской бальніцы Уладзімір Комар паведаміў БелТА, што ў Марыны чэрапна-мазгавая траўма цяжкой ступені, мноства асколачных ран, пералом нагі. Знаходзіцца дзяўчына ў рэанімацыі. Яе стан ацэньваецца як цяжкі, але не крытычны.

Шубіч Марына Мікалаеўна нарадзілася ў 1988 годзе. Шпіталізавана ў 3-ю гарадскую клінічную бальніцу. Бацькі Марыны жывуць у Магілёве.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках