Пётр Пракаповіч кіруе Нацбанкам па тэлефоне
34- 14.04.2011, 17:34
Кіраўнік Нацбанка Пётр Пятровіч Пракаповіч у цяперашні час знаходзіцца на бальнічным, але працягвае ажыццяўляць кіраўніцтва сваім ведамствам па тэлефоне.
Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар НББ Анатоль Драздоў.
"Пётр Пятровіч зараз сапраўды на бальнічным. Аднак, ён папраўляецца і актыўна ўдзельнічае ў працэсе кіравання Нацыянальным банкам, размаўляючы па тэлефоне з прадстаўнікамі праўлення", - сказаў А. Драздоў.
"Па выздараўленні кіраўнік Нацыянальнага банка прыступіць да непасрэднага выканання сваіх абавязкаў", - дадаў ён.
А. Драздоў таксама праінфармаваў, што ў цяперашні час абавязкі кіраўніка НББ выконвае першы намеснік старшыні праўлення Мікалай Лузгін.
Нагадаем, Пётр Пракаповіч зараз знаходзіцца ў РНПЦ «Кардыялогія». Ён добра перанёс найскладанейшую аперацыю на сэрцы. Яму замянілі клапан.