23 лiстапада 2024, Субота, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк хоча забраць валютную выручку прадпрыемстваў Мінпрама

25
Нацбанк хоча забраць валютную выручку прадпрыемстваў Мінпрама

Нацбанк прапаноўвае прадпрыемствам Мінпрама прадаваць на валютна-фондавай біржы ўвесь аб'ём валютнай выручкі, якая ім паступае.

Аб гэтым паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" крыніца ў органах дзяржкіравання.

"Цяпер Нацбанк хоча "накласці лапу" на ўвесь аб'ём валюты, якая паступае ад экспарту прадпрыемстваў Мінпрама. Такія прапановы ад Нацбанка паступілі, але Мінпрам яны не задавальняюць, і ў міністэрстве будуць думаць, як адрэагаваць на гэта", - сказаў суразмоўца агенцтва.

"Калі прапановы Нацбанка пройдуць, прамысловасць ўстане перад пагрозай калапсу", - падкрэсліў суразмоўца.

Ён нагадаў, што практычна ўсе прадпрыемствы Мінпрама закупляюць за межамі краіны дэталі, сыравіну і камплектуючыя для вытворчасці прадукцыі. Акрамя таго, прадпрыемствы рэалізуюць інвестпраекты з прыцягненнем крэдытаў замежных банкаў, і па гэтых крэдытах абавязаныя здзяйсняць рэгулярныя выплаты.

"Валюту аддаць Нацбанку лёгка, але купіць яе потым будзе вельмі складана, калі не немагчыма ў існуючай сітуацыі", - сказала крыніца.

Яна адзначыла, што ў цяперашні час міністэрства прамысловасці з'яўляецца практычна адзіным ведамствам, якое мае прафіцыт ў знешнім гандлі і адпаведна, станоўчае сальда паступленняў валютнай выручкі. " У "Белнафтахіма" на працягу першага квартала праблемная сітуацыя, у нафтаперапрацоўцы страты, аб прытоку валютнай выручкі там гаворкі не ідзе. Таму Мінпрам застаецца амаль адзіным ведамствам, якое прыносіць у краіну валюту", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён нагадаў, што ў 1 квартале 2011 года прадпрыемствы Мінпрама маюць прафіцыт знешняга гандлю ў памеры каля $0,7 млрд.

Закранаючы фінансавае становішча прадпрыемстваў Мінпрама па выніках працы ў 1 квартале, суразмоўца агенцтва асабліва падкрэсліў, што "прадпрыемствы цалкам плацежаздольныя і могуць выконваць усе свае знешнія абавязацельствы". "Праблем разліку за спажытыя энергарэсурсы, па стане на канец першай дэкады красавіка перад міністэрствам таксама не стаіць", - сказала крыніца.

Як раней паведамлялася, у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, усе суб'екты гаспадарання-экспарцёры абавязаныя прадаваць на валютна-фондавай біржы 30% валютнай выручкі. Фактычна, з улікам прадастаўленых індывідуальных ільгот па вызваленні ад абавязковага продажу часткі валютнай выручкі, у распараджэнне Нацбанка паступае 19% ад усяго аб'ёму валюты, якая паступае ў краіну.

Раней Нацбанк Беларусі звярнуўся да Лукашэнкі з прапановай адмяніць індывідуальныя ільготы ў выглядзе вызвалення ад абавязковага продажу часткі валютнай выручкі, у прыватнасці, для ААТ "Беларуськалій" і ЗАТ "Беларуская калійная кампанія".

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках