23 снежня 2024, панядзелак, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вязень Класкоўскі: "Словы Міхалевіча пра катаваньні – праўда"

28
Вязень Класкоўскі: "Словы Міхалевіча пра катаваньні – праўда"

З былым міліцыянтам Аляксандрам Класкоўскім у турме сустрэлася жонка.

Вязень Аляксандр Класкоўскі падчас спатканьня з жонкай Натальляй пацьвердзіў тое, што казаў пра "амэрыканку" Алесь Міхалевіч. Размова вязьня з жонкай адбылася падчас іх спатканьняў у СІЗА КДБ, паведамляе Радыё Свабода. Натальля Класкоўская:

"Ён пацьвердзіў словы Міхалевіча. Сказаў: "Наташа, тое, што казаў Міхалевіч – ўсё праўда". Яшчэ паведаміў, што прыходзіў да яго чалавек з пракуратуры і пытаўся, ці ёсьць у яго скаргі. Саша гэта ацаніў так: "Сьмешна. Калі б я сказаў, што ёсьць скаргі, то з табой тут бы не сядзеў". Відаць, меў на ўвазе, што адбілі б ужо ўсё, што магчыма.

Яшчэ казаў, што, канешне, вінават перад намі і што самы вялікі тэрмін яму пагражае. Нават задаваў пытаньне сьледчаму, чаму такі вялікі тэрмін? "Ну ладна, удзел. Тут, мяўляў, згодзен з абвінавачаньнем. А арганізацыя? Якой я арганізатар?" Але, кажа, сьледчы нічога нават ня мог адказаць."

Акрамя ўдзелу ў беспарадкаў Аляксандар Класкоўскі абвінавачваецца ў іншых злачынствах. Пад куртку былы міліцыянт апрануў міліцэйскі кіцель, што стала падставай абвінаваціць яго ў прысваеньні ўлады. Пры затрыманьні 21 сьнежня Аляксандр Класкоўскі быў моцна зьбіты спэцназаўцамі. Сваякі мяркуюць, што яму помсьцілі як былому міліцыянту.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках