23 лiстапада 2024, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах забаранілі чарнобыльскі пікет

12
У Баранавічах забаранілі чарнобыльскі пікет

Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў правядзенне чарнобыльскага пікету 26 красавіка на плошчы Леніна.

Гэта стала вядома з ліста, які атрымалі 16 красавіка грамадскія актывісты Болбат Вячаслаў, Гоўша Сяргей і Сырыца Віктар, паведамляе ПЦ "Вясна".

У лісце за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Д. Касцюкевіча паведамляецца, што згодна з рашэннем гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009 года, месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе з'яўляецца стары парк культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай.

Адзін з заяўнікаў пікету Віктар Сырыца адзначыў, што ў старым парку ў цяперашні час праводзяцца рамонтныя работы і там амаль няма людзей. Праводзіць у такім месцы пікет, прысвечаны 25 гадавіне Чарнобыльскай трагедыі - гэта проста здзек над арганізатарамі мерапрыемства. Ён дадаў, што грамадскія актывісты планавалі не толькі інфармаваць насельніцтва горада аб трагедыі на АЭС у Фукусіме, а перш за ўсё прыцягнуць увагу грамадскасці да наступстваў будаўніцтва Астравецкай АЭС і нявырашаных ў нашай краіне чарнобыльскіх праблемаў.

Такім чынам, першая спроба правесці ў Баранавічах масавае мерапрыемства пасля падзеяў 19 снежня скончылася безвынікова.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках