24 снежня 2024, aўторак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барозу ўжо ў Кіеве. Лукашэнка - у Менску

18
Барозу ўжо ў Кіеве. Лукашэнка - у Менску

У Кіеве сёння распачынаецца саміт па ядзернай бяспецы, прымеркаваны да 25-годдзя Чарнобыльскай катастрофы.

Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ўжо ў Кіеве. Аляксандр Лукашэнка пакуль застаецца ў Менску. Нагадаем, што напярэдадні саміту выліўся дыпламатычны скандал, калі стала вядома, што высокі еўрапейскі чыноўнік у якасці ўмовы свайго ўдзелу ў мерапрыемстве нібыта высунуў «просьбу» няўдзелу ў ім Аляксандра Лукашэнкі. Ужо зразумела, што Лукашэнку і Барозу ў Кіеве развялі, яны не сустрэнуцца. Аднак калі Лукашэнка прыедзе ў сталіцу Украіны і ці прыедзе, пакуль дакладнай інфармацыі няма, піша «Народная воля».

Прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу сёння адкрые ў Кіеве канферэнцыю донараў па фінансаванні чарнобыльскіх праектаў. На гэтым мерапрыемстве Аляксандра Лукашэнкі не будзе. Але як толькі Барозу з'едзе, у сераду-пятніцу ў Кіеве збяруцца ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі «25 гадоў чарнобыльскай катастрофы. Бяспека будучыні». Вось на гэтым мерапрыемстве, па звестках ўкраінскіх журналістаў, Лукашэнка можа нават выступіць з дакладам.

Акрамя таго, паведамляецца, што ў гадавіну трагедыі, 26 красавіка, Віктар Януковіч ўсё-ткі мае намер наведаць ЧАЭС разам з кіраўнікамі Расеі і Беларусі. Хоць раней прэс-служба беларускага лідэра паведамляла, што ў Лукашэнкі іншыя планы на дзень гадавіны трагедыі.

Афіцыйна ўдзел у міжнароднай канферэнцыі 20-22 красавіка пацвердзілі 50 замежных дэлегацый. Ганаровымі гасцямі саміту стануць генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд, кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкій Амано. Прэзідэнты ўзначаляць дэлегацыі Польшчы, Казахстана, Швейцарыі, Харватыі і Венгрыі. Іншыя краіны будуць прадстаўленыя прэм'ер-міністрамі і віцэ-прэм'ерамі. Кіраўніком дэлегацыі ЗША прызначаны Збігнеў Бжэзінскі. Расею будзе прадстаўляць намеснік старшыні ўрада Ігар Сечын.

Украіна падчас міжнароднай канферэнцыі фінансавых «донараў» разлічвае атрымаць 740 мильёнаў еўра, якіх не хапае на будаўніцтва новага бяспечнага сховішча над разбураным 4-м энергаблокам Чарнобыльскай АЭС і сховішча адпрацаванага ядзернага паліва. А для Беларусі, якая больш за іншых пацярпела ад аварыі, сустрэча з тымі, хто фінансуе чарнобыльскія праграмы, атрымалася скамечанай.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках