23 снежня 2024, панядзелак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя кошты: плюс 100% да старых?

56
Новыя кошты: плюс 100% да старых?

Імпартная бытавая хімія, касметыка, парфум, а таксама прадукты растуць у кошце.

Менскі гандлёвы цэнтр непадалёк ад Камароўскага рынку, у боксах якога гандлююць ўсім - ад памад і пральных парашкоў да сумак і джынсаў - учора масава перапісваў цэннікі, піша "Комсомольская правда в Белоруссии".

- Старыя партыі прадаем па старых коштах, новыя - па новых, - тлумачыла прадавец на пытанне, як можа насадка на электрычную зубную шчотку мець два кошты - 10 і 20 тысяч.

У наступным кіёску знайшлі «разумную эмаль» для пазногцяў па 15 тысяч. Яшчэ месяц таму я такую ​​ж набывала за 7 тысяч.

У адным кіёску фарба для валасоў каштуе 24 тысячы, у наступным такая ж - 30 тысяч.

- Гэта новая партыя, - бачна, што і прадавец коштам не радая. - Гэта яшчэ нічога, прыйшла партыя фарбы, якая да гэтага часу каштавала 33 тысячы, ужо па 54 тысячы. Мы яе нават не выстаўляем, каб народ не лаяўся, што ў суседнім боксе такая ж танней. Але прададуць рэшткі – выставім.

Кіёск з бытавой хіміяй разбіў напавал. Туалетная папера (4 рулоны трохслаёвай у кветачку), якая і раней была не надта таннай, па 6 - 7 тысяч рублёў, каштуе ўжо амаль 11 тысяч, сродак для паласкання для бялізны (месяцы два таму ён каштаваў менш за 9 тысяч за літр) - амаль 18 тысяч , пральны парашок (3 кг, каштаваў каля 30 - 35 тысяч) - амаль 59 тысяч.

- Так, усё даражэе, усе новыя партыі ўжо па іншым кошце. Як мінімум на 10% даражэй, а максімум - на 100%, - уздыхае прадавец, перапісваючы чарговы цэннік на сродак для мыцця. - Але ж большасць тавараў пакуль са старых партый. Яшчэ можна нешта купіць...

З гандлёвага цэнтра спускаемся у пераход метро, ​​зазіраем у шапік: жавальная гумка, якая зусім нядаўна каштавала 1500 рублёў, ужо з новым цэннікам - 2000, любімыя шакаладкі падаражэлі з 5 да 7 тысяч.

Далей па плане быў звычайны прадуктовы. Маленькі, у спальным раёне. Тут яшчэ захаваўся ў асартыменце сланечнікавы алей па 7 - 8 тысяч. Прама на дзвярох абвестка: цукар у горадзе ёсць і ў краме таксама. Менш чым па 3300 прапаноўвалася купляць хоць мяхаміі па 10 кіло. Затое шэраг з садавінай і гароднінай не пацешыў. Новы ўраджай заморскай качаннай капусты каштаваў больш за 10 тысяч за кіло, а пякінка і зусім прапаноўвалася больш чым за 12 тысяч.

У бліжэйшыай міні-крамачцы ўразілі агуркі па 13,5 тысячы і памідоры па тым жа кошце. Нашыя, беларускія, парніковыя!

- Дык тыдзень жа таму ў вас яны 9 тысяч каштавалі!

- Ну, гэтыя заўсёды ўвесну даражэюць... - паспрабавала растлумачыць прадавец.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках