24 снежня 2024, aўторак, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гебельс-ТВ» у Беларусі не зарэгістравана

26
«Гебельс-ТВ» у Беларусі не зарэгістравана

Белдзяржтэлерадыёкампанія судзіцца з «Народнай воляй». Лукашэнкаўскі канал укрыўдаваў на публікацыю намесніцы рэдактара газеты Святланы Калінкінай «Гаворыць і паказвае «Гебельс-ТВ», прысвечаную фільму «Плошча. Жалезам па шкле».

У ёй журналістка метафарычна ахарактарызала дзяржаўны канал як «Гебельс-ТВ».

Справу «Народная воля» прадказальна прайграла.

Як расказала «Нашай Ніве» Святлана Калінкіна, аргументацыя прадстаўнікоў БТ была анекдатычнай. Прадстаўнікі дзяржтэлебачання апелявалі да таго, што афіцыйна іх структура называецца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. А канал «Гебельс-ТВ» у Беларусі не зарэгістраваны.

15 красавіка стала вядома, што Міністэрства інфармацыі вынесла газеце папярэджанне. Але афіцыйнага дакумента рэдакцыя яшчэ не атрымала.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках