23 лiстапада 2024, Субота, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны банк правеў беларускія кансультацыі

52
Сусветны банк правеў беларускія кансультацыі

19 красавіка, у галоўным офісе Сусветнага банка ў Вашынгтоне адбыліся кансультацыі, датычныя сучаснай беларускай сітуацыі.

Кансультацыі адбыліся па запрашэнні амерыканскага боку. На сустрэчы Сусветны банк прадстаўлялі Віцэ-прэзідэнт па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Філіп Ле Хюро і дырэктар Дэпартамента Украіны, Беларусі і Малдовы Марцін Рэйзер; беларускі бок - Наталля Каляда і Мікалай Халезін, заснавальнікі Беларускага Свабоднага тэатра.

Ініцыятарам правядзення дадзеных кансультацый выступіў Прэзідэнт Сусветнага банка Роберт Зэлік, размова з якім адбылася ў заснавальніцы грамадзянскай кампаніі Free Belarus Now Ірыны Багданавай і Наталлі Каляды падчас Брусэльскага форума, які прайшоў у канцы сакавіка гэтага года. Тэмай кансультацый сталі стан беларускай эканомікі; палітычная сітуацыя, якая ўзнікла пасля прэзідэнцкіх выбараў і апошнія падзеі, звязаныя з тэрарыстычным актам у Менску.

Падчас сустрэчы беларускія ўдзельнікі кансультацый выказалі сваё меркаванне аб тым, што ў перыяд так званай «лукашэнкаўскай лібералізацыі» міжнародныя інстытуты і кіраўніцтва шэрагу краін Еўразвяза дапусцілі фатальную памылку, адкрыўшы крэдытныя лініі для беларускай дыктатуры, у выніку забяспечваючы грашыма рэпрэсіўны апарат, але не дамогшыся роўным лікам ніякіх дзеянняў улады, накіраваных на мадэрнізацыю эканомікі.

Таксама была абмеркаваная тэма беларуска-расейскіх адносінаў, у аснове якіх сёння ляжыць толькі прагматычны падыход расейскага боку, зацікаўленага ў таннай скупцы вядучых беларускіх прадпрыемстваў. Была выказаная думка аб тым, што вынікам пераходу дадзеных прадпрыемстваў пад кантроль Расеі стане спроба змены Лукашэнкі на прарасейскага прэзідэнта. Акрамя гэтага, прысутныя абмяняліся думкамі аб будаўніцтве ў Беларусі АЭС і ацэнкамі праблем беларуска-польскіх адносінаў.

Асноўнай задачай Сусветнага банка пры змене беларускай сітуацыі з'яўляецца мінімізацыя адмоўных наступстваў падчас правядзення эканамічных рэформаў. Але гаворка ідзе не пра касметычныя псеўдарэформы, якія спрабуе імітаваць цяперашняя беларуская ўлада, а пра «шчырую трансфармацыю сітуацыі».

Наталля Каляда ацаніла вынікі сустрэчы, як станоўчыя: «Мы змаглі ўзгадніць пазіцыі, і сталася так, што ў нас амаль няма разыходжанняў у ацэнцы таго, што адбываецца. Мне здаецца, важным з'яўляецца сам факт правядзення такіх кансультацый, ініцыяваных Прэзідэнтам Сусветнага банка. Для беларускіх дэмакратычных сіл з'явілася магчымасць напрамую выказваць свой пункт гледжання, зацікаўленым у ёй прадстаўнікам аднаго з найбуйнейшых сусветных эканамічных інстытутаў. Аб тым, што беларуская тэма з'яўляецца сёння важнай для Сусветнага банка, кажа той факт, што замест запланаванай гадзіннай размовы, гутарка доўжыўся дзве з паловай гадзіны».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках