28 снежня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Life News: Тэрарыст дзейнічаў дзеля грошай

91
Life News: Тэрарыст дзейнічаў дзеля грошай

Расейскае выданне Life News, праз якое "ананімныя" крыніцы, знаёмыя з ходам расследавання тэракту ў менскім метро, ​​"зліваюць" падрабязнасці справы, апублікавала сенсацыйныя падрабязнасці.

Аказваецца, Зміцер Канавалаў, меркаваны выканаўца тэракту, разлічваў на "неблагое грашовае ўзнагароджанне".

- У цяперашні час Канавалаў працягвае фігураваць толькі як выканаўца гучнага тэракту, - распавядае Life News крыніца ў праваахоўных органах Беларусі, - сапраўдныя матывы яго да канца не зразумелыя, але па нашай версіі, ён дзейнічаў дзеля грошай.

Па дадзеных выдання, Зміцер Канавалаў хацеў разлічыцца з буйным крэдытам і распачаць свой бізнэс.

За некалькі дзён да тэракту Канавалаў сустрэўся з былым калегам. За кубкам піва і размовамі «за жыццё» ён падзяліўся планамі на будучыню.

- Міцька сказаў, што вельмі стаміўся жыць у галечы, - распавядае былы калега Андрэй Ш. - Хацеў расплаціцца з крэдытам за машыну. А потым намякнуў, што ў яго ў бліжэйшы час намячаецца вельмі выгодная справа. На атрыманыя грошы ён, маўляў, адкрые свой бізнэс і зажыве па-людску.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках