24 снежня 2024, aўторак, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадарожнік Мясніковіча да запуску гатовы

54
Спадарожнік Мясніковіча да запуску гатовы

Беларусь пацвярджае гатовасць запуску спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ў гэтым годзе.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае БелТА.

Па словах кіраўніка ўрада, уся запланаваная работа па праекце цяпер вядзецца. "Мы можа быць недзе нават залішне перастрахоўваемся, але мы павінныя быць упэўненыя ў тым, што гэтая сістэма будзе працаваць", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Пры гэтым прэм'ер-міністр не ўдакладніў дакладных тэрмінаў запуску спадарожніка, адзначыўшы, што ён, як і планавалася, будзе ажыццёўлены ў гэтым годзе.

Чакаецца, што ў гэтым годзе беларускі спадарожнік будзе запушчаны ў космас разам з расейскім апаратам "Канопус-В" з касмадрома "Байканур". Ён будзе выведзены ракетай-носьбітам "Саюз" і разгонным модулем "Фрэгат" на арбіту вышынёй прыкладна ў 500-520 км. Беларускі касмічны апарат будзе больш лёгкі і манеўраны за папярэдні: ягоная вага складзе каля 400 кг, памер - каля 2 м. Беларускі спадарожнік забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі Беларусі касмічнай здымкай. У будучым Беларусь плануе сфарміраваць шматузроўневую сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, у якую акрамя спадарожніка ўвойдзе авіяцыйны сегмент у выглядзе беспілотных лятальных апаратаў.

Нагадаем, менавіта Мясніковіч, узначальваючы прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук, быў ініцыятарам гэтага праекта.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках