2 лiстапада 2024, Субота, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Салаўёў: Беларусі пагражае валютны крах

39
Уладзімір Салаўёў: Беларусі пагражае валютны крах

Сітуацыя з валютай у Беларусі выглядае вельмі дрэнна, піша ў сваім блогу на mail.ru вядомы расейскі тэлевядучы Уладзімір Салаўёў.

Можна, вядома, паспрабаваць зрабіць добрую міну пры дрэннай гульні, але, па сутнасці, гэта азначае, што беларускія ўлады не адолелі эканамічныя праблемы. Гэта значыць, рашэнне ўрада легалізаваць «ценявы» абменны курс беларускага рубля азначае, што яны сталі мяняць падыходы. А калі змяняеш падыходы эканамічнага плана і думаеш, калі замазаць адзін прышчык, то адразу хвароба некуды падзенецца, гэта глыбокі зман.

Я думаю, што мы бачым пачатак вялікай эканамічнай змены ў Беларусі. Па-іншаму гэта завецца крах. Калі Расея не распачне гіганцкіх намаганняў, то ў Беларусі будзе зусім усё дрэнна. Улічваючы дзіўную палітыку, якую праводзіць Лукашэнка - нервічную і антырасейскую, складана разлічваць на тое, што Расея захоча з усіх сіл ратаваць «бацьку». Лукашэнка, мабыць, лічыць, што калі праблему замоўчваць, то яна куды-небудзь падзенецца. Нажаль, гэта не так.

Расеі такая праблема не пагражае. У нас усё-ткі пабудаваная спецыфічная, але значна больш надзейная эканоміка. Па вялікім рахунку, калі верыць эканамічным паказчыкам, то крызіс мы прайшлі і прайшлі, даволі няблага. Іншае пытанне, што гэта не адлюстроўваецца на адчуванні грамадзян. Яны няшчасныя. Людзі глядзяць не на агульныя эканамічныя паказчыкі, а на свой гаманец, у прыватнасці. На разрыў паміж беднымі і багатымі. Пры гэтым, нашыя багатыя людзі зусім не ўмеюць сябе паводзіць і кожны раз злоўжываюць дэманстрацыяй гэтага багацця, адкрыта дражняць людзей. Не разумна гэта. Хоць прыемна, што колькасць расейскіх мільярдэраў у чарговы раз вырасла. Праўда, не зусім зразумела, каму гэта прыемна, напэўна, іхнім сем'ям.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках