У следства няма інфармацыі, што тэракт здзейснены за грошы
9- 21.04.2011, 16:16
У праваахоўных органах Беларусі не пацвярджаюць інфармацыю аб затрыманні брата выканаўцы тэракту і аб камерцыйным матыве тэрарыста.
"Брат не затрыманы і не падазраецца", - сказала агенцтву "Інтэрфакс-Захад" крыніца ў праваахоўных органах, каментуючы інфармацыю, размешчаную на адным з расейскіх інтэрнэт-рэсурсаў. "У нас таксама няма дадзеных, што выбух быў здзейснены за ўзнагароджанне", працягнуў ён.
Раней паведамлялася, што ў Менску былі затрыманыя тры чалавекі, якія маюць дачыненне да тэракту, сярод якіх быў і непасрэдны выканаўца. Пазней у Віцебску быў затрыманы яшчэ адзін грамадзянін.
Тэракт у менскім метро адбыўся 11 красавіка, у выніку яго загінулі 13 чалавек, больш за 200 атрымалі раненні.